Вершы Надзеі Парчук

Поддержи

 

www.prazd.info

Добры дзень, дарагая рэдакцыя газеты «Вместе»! З надыходзячым Вас Новым годам і Калядамі! Хай шчасна і хораша Вам святкуецца і жывецца! Дай Бог, каб гэтыя зімовыя святы не раз паўтараліся ў Вашым жыцці, здзейсніліся ўсе Вашыя задумы!

З павагай, Надзея Парчук

* * *

Звысоку, сілач, на людзей не глядзі,

бо сіла з гадамі знікае.

За немач ты брата свайго не судзі:

ён немаччу ўсім памагае.

 

Ён словам высокім бліжэй

да нябёс,

і тыя яго добра чуюць.

А ты не прымаеш святое ўсур’ёз,

не ўторыш малітву святую.

 

Ты сілай сваёю слугуеш сабе,

не думаеш больш пра нікога,

а брат за цябе і за іншых паспеў

і сёння – укленчыць прад Богам.

 

Ты нават ніколі не думаў аб тым:

завошто твой братка калека?

А гэта таму, каб здаровым быў ты,

меў сэрца й душу чалавека…

 

 * * *

Я памалюся раніцай святой…

Ўзышла зара

над роднай Беларуссю –

ружовай кветкай сонца расцвіло.

Я зноўку ім удзячна памалюся –

за мірны дзень, за Божае святло.

 

Са шчырых слоў я новую малітву

уголас зноўку выдыхну – у свет:

благаславі, Гасподзь, маю палітру,

благаславі пакінуць добры след.

 

Я памалюся Высям і Блакіту

за ўваскрэслы ранак над зямлёй

і шапаткому залатому жыту

я памалюся раніцай святой…

 * * *

Не будзь бяздушным, чалавек,

бо ж ты з душою нарадзіўся.

Каб сын табою ганарыўся,

не будзь бяздушным, чалавек.

 

Чаго над слабым чыніш здзек?

Не апраўдаешся на высях…

Не будзь бяздушным, чалавек,

бо ж ты з душою нарадзіўся.

 

  * * *

Не шкадуйце прыгожых слоў –

ні сябрам, ні знаёмым людзям;

ці то свята, ці шэры будзень –

не шкадуйце прыгожых слоў.

 

Гаварыце іх зноў і зноў –

іх замнога ніколі не будзе.

Не шкадуйце прыгожых слоў –

ні сябрам, ні знаёмым людзям.

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.