«У хвіліну вяртання снягоў…»
Сябры, дзелімся з вамі радасцю: пра зборнік «РЫФ-МЫ» выйшла публікацыя ў газеце «Літаратура і мастацтва», а гэта значыць, што нашая з вамі супольная праца не засталася незаўважанай. Гэта прыемна, згадзіцеся!
А яшчэ сёння мне лёг на сэрца верш Сяргея Законнікава:
У хвіліну вяртання снягоў
Пазіраюць у неба лясы і азёры,
А над імі сняжыны, як ціхія зоры,
Робяць безліч малых і вялікіх кругоў.
У хвіліну вяртання снягоў
Вецер сціх, на грудах акалелых распяты,
I кляны заінела пасталі ля хаты
Дрэўкамі без палотнішчаў зыркіх сцягоў.
У хвіліну вяртання снягоў
Неўміручым так хочацца быць чалавеку.
Толькі ведаю я, што бясконцага веку
He спытаць, не купіць ні ў людзей, ні ў багоў.
У мяне неаплочаных многа даўгоў,
Ды дарма бедаваць, сумаваць аб пражытым.
Ў сэрцы шчодрыя мары ўзыходзяць, як жыта,
У хвіліну вяртання снягоў.
Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ
Надзея Парчук
(Брэст)
Навагодняе віншаванне
З надыходзячым годам новым
Я вітаю сягоння вас!
Найвялікшае вам Любові –
Менавіта яе якраз!
Хай удалеч імчыць дарога
На здзіўленне ўсім вятрам,
Шчасця кожнаму з вас зямнога
І Гасподняе ласкі вам!
Цеплыні вам, святла ў хаты,
А тым больш – у зімовы час.
А яшчэ вас – з Гасподнім святам,
З Нараджэннем Хрыстовым вас!
І са шчодраю Калядою,
З дабрадушшам яе святым!
Хай гарыць над усёй Зямлёю
Сонца роднае ўсім жывым!..
Анастасія ПРАТАСАВІЦКАЯ
(в. Вулька-1, Лунінецкі раён)
***
Абнову свету Новы год прынёс.
Пад ёлкаю з гірляндай – падарункі.
Шчаслівы ў сёлах, гарадах народ.
Усмешку, радасць Новы год даруе.
Прынесла людзям шмат турбот зіма.
Марозна. Снег скрыпучы пад нагамі.
Прыбраны дрэвы ў іней. На палях
Сумёты завіруха назмятала,
Праз Прыпяць лёг лядовы моцны мост –
Ад Лунінца да Століна дарога.
Імчаць машыны, добра – тоўсты лёд.
У кашыцу змясілі снег калёсы.
Па насыпу машын шарэнга ўжо,
А думкамі даўно з сям’ёю кожны.
Ад берага да берага рукой
Падаць. Жджэ стол накрыты: едуць госці.
Петр АВРАМЕНКО
(Орша)
Расплата
Памятью далекой вспыхнет вновь,
На меня посмотрит виновато
Девочка по имени Любовь,
Та, которую покинул я когда-то.
Быстро и нежданно повзрослел
От колес вагонных перестука.
Долго мне с тоской смотрела вслед
Девушка по имени Разлука…
Бестолково прожигая жизнь,
Был дремуч и скучен, как невежда.
Рядышком – ты только прикоснись –
Шла по жизни женщина Надежда.
Прошлого никто нам не простит.
Нету к берегам своим возврата.
Мне навстречу радостно спешит
Женщина по имени Расплата.
Эдуард ДУБЕНЕЦКИЙ
(Минск)
Случайная встреча
С тобой мы встретились случайно –
Два путника в пустыне одиночества.
И та весна была необычайна,
И мы поверили в ее обманные пророчества,
Которые твердили нам, что рядом
Нам суждено немало лет прожить,
А мы ведь встретились с тобою только взглядом,
И не успели чашу мы испить
Любви, и нежности, и самой пылкой страсти,
И тонкой ниточкой вдруг все оборвалось,
И не смогли мы побывать во власти
Страданий и безумств ночных, пришлось
Нам вспоминать лишь давнюю ту встречу –
Случайную, что промелькнула, как звезда,
И в этом мире бесконечном я не встречу
Тебя, наверное, нигде и никогда…
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.