Будзем вучыцца па-новаму

Поддержи

24 красавіка ў мінскай сярэдняй школе № 91 адбылося не зусім звычайнае мерапрыемства – а менавіта адкрыццё новых вучэбных класаў. Здавалася б, што тут можа быць незвычайнага? Але для школы, дзе вучацца дзеці ў тым ліку з парушэннямі слыху, гэта сапраўды значная падзея.

Новыя вучэбныя кабінеты (дарэчы, яны з’явіліся таксама і ў сталічнай школе № 89) былі абсталяваныя адмысловымі акустычнымі панэлямі для столі і сценаў Ecophon. Пераабсталяванне здзейсніла кампанія «Saint-Gobain Будаўнічая Прадукцыя Белрус» у межах праграмы па паляпшэнні знаходжання людзей у памяшканнях закрытага тыпу і ўкараненні ва ўстановах адукацыі інавацыйных будаўнічых тэхналогіяў.

Плюсы пераабсталявання відавочныя: у новых класах школьнікі, якія маюць праблемы са слыхам, будуць адчуваць сябе нашмат зручней, ім ужо не трэба з намаганнямі

прыслухоўвацца да таго, што кажа настаўнік. У сваю чаргу праца педагогаў таксама стане больш камфортнай. У тым, наколькі гэта зручна, можна было лёгка пераканацца – у параўнанні са старымі класамі, у новых кабінетах размовы гучалі больш выразна, там не было рэха, якое замінала б разабраць словы, і голас зусім не трэба было напружваць. Можна сабе ўявіць, наколькі больш прыемнай і плённай стане вучоба ў такіх класах і для дзяцей, і для настаўнікаў.

А для вучняў падчас адкрыцця новых кабінетаў быў зладжаны майстар-клас па размалёўцы фарбамі керамічных фігурак, таму што ўсяму мусіць быць свой час – не толькі вучобе, але і адпачынку таксама.

 

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.