Віншуем з Новым годам!

Поддержи

Поздравляем с Рождеством и Новым годом, Владимир Потапенко, шествие дедов морозов, инвалиды участвуют в шествии дедом морозов
Фота Юліі ЛАЎРАНКОВАЙ

Сябры, чуеце? Ціха-ціхенька нехта стукае, быццам птушка дзюбкай у шыбу… Гэта ўжо стаіць на парозе Новы год, абабівае з валёнкаў снег, абтрасае з футра сняжынкі, торгае дзверы. Праз колькі імгненняў ён зойдзе да нас і раскрые перад кожным свой мех з падарункамі. Там іх багата! Нешта мы выберам самі, а нешта незалежна ад нашага жадання прызначыць нам лёс. Але мы ўпэўненыя, што ўсё добрае ў новым годзе будзе: будуць прыемныя навіны, сустрэнуцца ў жыцці харошыя людзі, а мы падамо руку тым, каму мы патрэбныя. Ну а раз ва ўсходніх краінах наступны год лічыцца годам Пеўня, то на наш беларускі лад няхай і засмажаны пеўнік ці курачка ў хаце будуць – не толькі на святочным, але і на будзённым стале. Няхай будзе дабрабыт у кожным доме, у кожнай сям’і!

Рэдакцыя нашай газеты, Цэнтральнае праўленне Беларускага таварыства інвалідаў і яго старшыня Уладзімір Пятровіч Патапенка шчыра віншуюць вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым! Зычым вам здароўя, штодзённых маленькіх і вялікіх радасцяў, плёну ў працы і поспехаў у кожнай добрай, вартай справе!

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.