124 перамогі

Поддержи

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

28 сакавіка Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь адзначыў дваццацігоддзе. Здавалася б, дата яшчэ невялікая наватмерках чалавечага жыцця. Але ж за гэты час нашыя спартсмены-паралімпійцы заваявалі 124 медалі: 39 залатых, 41 срэбны і 44 бронзавыя. Хочацца спадзявацца, што ў верасні, калі адбудуцца XV летнія Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія), да гэтых узнагарод дададуцца новыя.

Выступае Марыянна Шчоткіна.

Пад час святкавання старшыня Паралімпійскага камітэта, заслужаны майстар спорту СССР Алег Аляксандравіч Шэпель адзначыў, што хаця з

Яўген Слуцкі і Ірына Дарафеева: «Сокровенное, несказанное, льется сердце земли моей…»

пэўных прычынаў спартсмены-паралімпійцы і маюць абмежаваныя магчымасці, але затое яны вызначаюцца бязмежнай душою і сваім бясконцым жыццялюбствам.

На святкаванне юбілею Паралімпійскага камітэта сабраліся яго доб-рыя сябры. Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў, памочнік Прэзідэнта па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, зачытаў віншавальны адрас ад Аляксандра Лукашэнкі. Максім Уладзіміравіч адзначыў, што Алімпійскі і Паралімпійскі камітэты крочылі разам гэтыя дваццаць гадоў і шмат яркіх зорак запалілася за гэты час, шмат з’явілася ў нашай краіне таленавітых спартсменаў.

Шчыра дзякавала трэнерам і спартсменам-паралімпійцам за іх дасягненні намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Іванаўна Качанава:

– Вы глядзіце ў будучыню, бачыце перспектывы і паказваеце ўсім нам, як трэба жыць і заваёўваць новыя вяршыні. Гэта не мы вам, а вы нам дапамагаеце сваім прыкладам, і заваяваныя вамі медалі гэта пацвярджаюць, – упэўненая Наталля Іванаўна. Яна дадала, што Урад Беларусі прыняў рашэнне ўзнагародзіць Паралімпійскі камітэт ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за папулярызацыю і развіццё спорта і за выдатныя дасягненні нашых паралімпійцаў.

Міністр спорту і турызму Аляксандр Ігаравіч Шамко адзначыў, што 124 медалі, заваяваныя спартсменамі-паралімпійцамі, – гэта значны ўнёсак у

«Знак якасці» для Паралімпійскага камітэта.

нашую беларускую скарбонку спартыўных дасягненняў:

– Гэтыя перамогі тым больш важныя, што яны патрабуюць ад паралімпійцаў, у адрозненне ад іншых спартсменаў, нашмат болей намаганняў і больш мужнасці. З задавальненнем хачу адзначыць, што нядаўна быў створаны Рэспубліканскі цэнтр па інваспорце, і я ўпэўнены, што гэтая арганізацыйная структура дапаможа нам больш паспяхова вырашаць задачы па падрыхтоўцы спартсменаў.

Каштоўны падарунак — слуцкі пояс — Алегу Шэпелю ўручае Аляксандр Шамко.

Разам з граматай ад Міністэрства спорту і турызму Аляксандр Ігаравіч уручыў Паралімпійскаму камітэту нашую, без перабольшвання, нацыянальную каштоўнасць – частачку слуцкага пояса – і пажадаў, каб яна натхняла спартсменаў на новыя здзяйсненні.

Сваімі думкамі пра дасягненні беларускіх спартсменаў падзялілася міністр працы і сацыяльнай абароны Марыянна Акіндзінаўна Шчоткіна:

– Звычайна кажуць: спорт высокіх дасягненняў, а я скажу іначай – гэта спорт вялікіх магчымасцяў. І калі мы бачым, як, нягледзячы на ўсе перашкоды, паралімпійцы дабіваюцца перамогаў, гэта павінна натхняць нас.

І сапраўды, перамогі натхнялі! Святочны настрой для гасцей імпрэзы стваралі ўладальнік Гран-пры

Народная мужчынская вакальная група «Хорус» чаруе слухачоў прыгожымі галасамі.

фестывалю творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы «Вместе мы сможем больше» Сяргей Калодкін і народная мужчынская вакальная група «Хорус», удзельніца шоў «Голос» Патрыцыя Курганава, пераможца фестывалю «Залаты крыж» на Мальце Аляксей Крэчат, а таксама заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева і фіналіст тэлешоў «Академия талантов» Яўген Слуцкі.

…«Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць», – сцвярджаў у сваёй песні Сяргей Калодкін. Думаю, спартсмены-беларусы, як ніхто іншы, гэта разумеюць і штораз пацвярджаюць сваімі перамогамі.

 

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.